Казько Віктар Апанасавіч
Виктор Казько, Viktar Kazko, Victor Kazko. Празаік.
Нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Друкуецца з 1962 г. Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».
Бібліяграфія
Творы:
1972 «Высакосны год»
1973 «Цёмны лес — тайга густая»
1974 «Дзень добры й бывай»
1978 «Суд у Слабадзе»
1978 «Цвіце на Палессі груша», «Неруш»
1987 «Хроніка дзетдомаўскага саду» — раман
1990 «Но пасаран» — аповесць
1991 «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
2009 «Бунт незапатрабаванага праху» — кніга прозы
Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»
«Паводка»
«Сад»
«Судны дзень»
2009 «Знакі лёсу. Віктар Казько» — дакументальны фільм пра пісьменніка
Узнагароды:
1977 — Прэмія Ленінскага камсамола (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесць «Суд у слабадзе»)
2009 — Прэмія «Гліняны Вялес» (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)
2009 — Прэмія «Залаты апостраф»