Клімашэўская Ірына Уладзіміраўна

Клімашэўская Ірына Уладзіміраўна

Клімашэўская Ірына, нарадзілася 30.08.1928 г. у горадзе Менску ў сям'і чыгуначніка.

Вучылася на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949-1952). Была літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» (1952-1954, 1957-1966). У 1954-1957 гг. вучылася ў Літаратурным інстытуце ў Маскве, скончыла яго завочна ў 1960 г. Працавала ўласным карэспандэнтам газеты «Советская культура» па Беларускай ССР (1966-1968). У 1969-1979 гг. - літсупрацоўнік бюлетэня «Строительство и архитектура Белоруссии». Сябра СП СССР з 1964 г.

З першым апавяданнем выступіла ў 1952 г. (альманах «Советская Отчизна»). Піша на расейскай мове. Выступае і як крытык.

Бібліяграфія

«Синий Бор». Кніга прозы. 1960 г.

«Жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча».  Пераклад на расейскую мову кнігі С.Майхровіча. 1961 г.

«Вайна каля Цітавай копанкі». Пераклад аповесці І.Навуменкі (з В.Міхайлавай). 1963 г.

«Лёнька Гром». Пераклад аповесці П.Кавалёва. 1963 г.

«Насустрач...». Пераклад аповесці У.Шахаўца. 1973 г. 

«Ключики и ключ». Нарысы. 1976 г.

«На долгую память». Кніга прозы. 1978 г.

«Пятое время года: Письма о любви». Кніга прзы. 1980 г.

«Пора любви». Кніга прозы. 1984 г.

«Счастье и смысл жизни». Публіцыстыка. 1986 г.

«Письма о счастье». Публіцыстыка. 1989 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс