Клімуць Яраслаў Іванавіч
Літаратуразнаўца, пісьменнік, выкладчык вышэйшай школы.
Яраслаў Іванавіч Клімуць нарадзіўся 01.10.1940 г. у в. Вострава Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова.
Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства. Навуковыя і вучэбна-метадычныя публікацыі — больш за 150.
Cябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999), Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2004).