Клімянкоў Іван Пракопавіч
Клімянкоў Іван, нарадзіўся 05.01.1947 г. у вёсцы Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёна, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Смілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёна. З 1971 г. пачаў выязджаць на сезонныя работы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Нянецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора Комі АССР, г. Варкута (Расея), пасёлак Сангары Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласці). Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага аўтамабільнага завода, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касцюковіцкім сельгасбудзе. З 1988 г. - будаўнік калгаса «Перамога» Валожынскага раёна. Сябра СП СССР з 1988 г.
Літаратурнай працай займаецца з 1976 г. Аўтар кнігі апавяданняў «Сеанс гіпнозу» (1987).