Колас Зміцер Георгіевіч
Колас Зміцер Георгіевіч
Колас Зміцер Георгіевіч нар. 1.01.1957 г. у Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў, абараніў дыплом па мастацкім перакладзе – тэма “Пераклад п’есы Жана Ануйя “Падарожнік без багажу” і яго тэарэтычнае абгрунтаванне”. Працаваў перакладчыкам, выкладчыкам МДЛУ, рэдактарам, журналістам. З пачатку 1980-х стала займаецца мастацкім перакладам. З 2004 г. прыватны выдавец. Сябра БАЖу і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар блізу 150 мастацкіх перакладаў з розных моў, у тым ліку твораў Альбэра Камю, Жана-Поля Сартра, Гі дэ Мапасана, Луі Арагона, Франсуа Рабле, Шарля Бадлера, Рэнэ Дэкарта і многіх іншых замежных аўтараў.