Корбут Вячаслаў Яўгенавіч
Вячаслаў Корбут -- паэт, празаік, журналіст.
Нарадзіўся 2 ліпеня 1972 года ў Слуцку. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1994 годзе, юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта – у 2000 годзе.
Піша па-беларуску вершы, байкі, прозу. Творы друкаваліся ў газетах «Чырвоная змена», «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», «Сям’я», «Беларуская ніва», у часопісах «Маладосць», «Вожык», «Першацвет» і інш.
Аўтар чатырох мастацкіх кніг: «Цар-алень» (1997 год: вершы), «Начны мастак» (2000 год: вершы і апавяданні), «Чаму ўсміхаецца сонца?» (2005 год: вершы і паэмы), «Байкі дзядзькі Лапатуна» (2010 год: сатырычная паэма, байкі, гумарыстычныя апавяданні).
Друкаваў свае творы ў некалькіх калектыўных зборніках, а таксама альманаху “Літаратурны экватар”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года.
Займаецца дакументалістыкай, аўтар і сааўтар серыі кніг, прысвечаных беларускім прадпрыемствам. Кіраўнік літаратурнага клуба “Экватар”. У цяперашні час займаецца літаратурнай дзейнасцю. Жыве ў Мінску.