Кудасава Настасся Фёдараўна
Паэтка.
Нарадзілася 25 мая 1984 г. у г. Рагачове Гомельскай вобласці (Беларусь). У 2001 г. скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5. У 2001-2006 гг. – студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Руская філалогія”. У 2007 г. скончыла магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.
Вершы друкуюцца з 1999 г. у пэрыядычных выданнях («Наша Ніва», «ЛіМ», «Новы час», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень»), калектыўных зборніках і альманахах.
У 2021 г. абраная старшынёй Гомельскай абласной філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
Аўтар кніг паэзіі “Лісьце маіх рук” (2006) і “Рыбы” (2013), "Маё невымаўля" (2016), "Вясна. Вуснам цесна" (2021)
Прэмііі ўзнагароды:
Кніга году (2016) за кнігу "Маё невымаўля", Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова (2021 г)
Бібліяграфія
Кнігі паэзіі:
Наста Кудасава. Лісьце маіх рук. Мн.: Логвінаў, 2006
Наста Кудасава. Рыбы. Мн., 2013
"Маё невымаўля" Мн., 2016
"Вясна. Вуснам цесна" Мн., 2021
Верш на свабоду. (Бібліятэка свабоды. ХХ стагоддзе). – Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2002
Скрыпторый-2. Літаратурны альманах філалагічнага факультэта БДУ / Укладанне А. А. Пашкевіча. Мн.: БДУ, 2003.
Літаратурны квартал. Літаратурна-мастацкае выданне. Мн.: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Літаратура і мастацтва”, 2003
Среща с пролетта. Млади белоруски поети. Стихове. Първо издание. Издава “Илинда-Евтимов” ЕООД, 2004
Яна і я : Вершы і песні пра каханне / Уклад. Ул. Сіўчыкаў, Р. Шастак. Мн.: ПУП “Радыёла-плюс”, 2005
“...І адчуеш – Радзіма”. Літаратурна-мастацкі праект. Мн.: 2006.
Літаратуразнаўства:
Кудасова А. Ф. Судьбы человеческой цивилизации в поэзии Константина Михеева // Немига литературная. № 3(24). 2005
Кудасова А. Ф. Образ России в поэзии Константина Михеева // Русская и белорусская литературы на рубеже ХХ – ХХ1 веков: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / редкол. С. Я Гончарова-Грабовская (отв. редактор) и др. Мн.: РИВШ, 2007
і інш.