Кудраўцaў Яўген Аляксандравіч (Кастусь Травень)
Аўтар прозы.
Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч (Кастусь Травень) нарадзіўся 15 верасня 1947 года ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1962 годзе сям’я пераехала ў Стары Быхаў Магілёўскай вобласці, дзе і скончыў сярэднюю школу.
У 1970 годзе скончыў геаграфічна-біялагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Па 1978 год працаваў настаўнікам. З 1978-га -- інспектар РКНК. Падчас перабудовы працаваў на будаўніцтве, у ЖЭСе, больш за дзесяць год рабіў менеджарам, экспедытарам, гандляваў у шапіках, быў рэквізітарам на здымках мастацкіх і тэлевізійных фільмаў. Стала жыве ў Менску.
Першае апавяданне "Вокліч'' надрукаванае ў "Нашай Ніве" ў 1997 годзе. Публікаваўся ў часопісе "Архэ", а таксама ў альманахах "Гоман" і ‘'Панядзелак''. Уладальнік ‘'Залатога пяра'' ў намінацыі "Проза'' за 2006 год у часопісе ‘'Гоман''.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
Бібліяграфія
1. Маўчы і будзь хітрым (апавяданні). Мінск: Народная кніга, 2007.
2. Гульня белымі фігурамі (апавяданні і артыкулы). Мінск: Логвінаў, 2008.
3. Брыгадны генерал (апавяданні). Вільня: Наша будучыня, 2011.
4. Маўчы і будзь хітрым (2-е выданне). Мінск: Логвінаў, 2013.
5. Дзень, калі загінуў Апалон (апавяданні, артыкулы). Вільня: Логвінаў, 2015.