Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст, педагог.

Нарадзіўся 14.01.1980 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт), пасля — аспірантуру Інстытута журналістыкі БДУ. Прайшоў рэжысёрскую стажыроўку ў тэатры МХАТ імя Чэхава, дзе ягоным педагогам быў народны артыст СССР Алег Табакоў.

Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме (2001-2002), тэатральным аглядальнікам штотыднёвіка "БелГазета" (2002-2006). Выкладаў у Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва, ліцэі БДУ, Мінскай кінашколе, Маскоўскай кінашколе "Cinemotion Lab".

Аўтар ідэі і арт-дырэктар Першага міжнароднага мінскага фестывалю "Адкрыты фармат". Прадстаўляе беларускае мастацтва на прэстыжных міжнародных форумах і фестывалях: напрыклад, сесіях Саюза тэатральных дзеячаў ЗША, фестывалях сучаснай драматургіі ў Будапешце (Венгрыя), Біенале Новай еўрапейскай п'есы ў Вісбадэне (Нямеччына).

П'есы драматурга пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы (Мінск), Нацыянальным тэатры імя Л. Украінкі (Кіеў), Маскоўскім Мастацкім Тэатры імя Чэхава (МХАТ, Масква), Маскоўскім акадэмічным тэатры імя Маякоўскага і іншых.

Першы фільм па сцэнары Андрэя Курэйчыка "Любовь-Морковь" стаў самай касавай камедыяй 2007 года ў СНД. Міжнароднае агенцтва "Movie Research" прызнала Андрэя Уладзіміравіча самым паспяховым сцэнарыстам 2008-2009 гг.     

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс