Кур'яновіч Юрый Уладзіміравіч
Кур'яновіч Юрый Уладзіміравіч
Кур’яновiч Юрый Уладзіміравіч
Празаік, гісторык, перакладчык.
Нарадзiўся 5 верасня 1968 года ў Мiнску. Вучыўся ў СШ № 17, а пазней – у 19-й сярэдняй школе імя Я. Купалы сталіцы Беларусі. У 1991 г. скончыў Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi iмя В. У. Куйбышава, у 2013 г. — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года.
Упершыню пераклаў на беларускую мову творы шэрагу многіх украінскіх аўтараў (зборнік «Цвітуць сланечнікі», 2012), у тым ліку вядомага ўкраінскага навукоўца-хіміка, педагога, пісьменніка, аднаго з першых украінскіх авіятараў Пятра Франко (1890—1941), якому прысвяціў асобную кнігу «Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар» (2019). Аўтар зборнікаў прозы «Ён і Яна» (1996), «Гарадская элегія» (2007), навукова-папулярных кніг «Аповеды старасвецкай Лошыцы» (2005), «Беларускі крымінальны вышук» (2018), «Старасвецкая Лошыца» (2018), «Тураў. Старажытны і сучасны» (2019).
Пераможца конкурсу за лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. у намінацыі «Гарады Беларусі» І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (12 – 13 сакавіка 2020 г.) за выданне «Старасвецкая Лошыца».