Кустава Валерыя Уладзіміраўна
Валерыя Кустава (Valeryja Kustava) нар. 9 кастрычніка 1985, Мінск; (Псеўданім: Валярына) — паэт, эсэістка, магістр мастацтвазнаўства. Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Дэбютавала вершамі ў 1992 (часопіс «Бярозка» № 9-10, з прадмовай Алеся Разанава). Аўтар зборнікаў паэзіі «Кроў Сусвету» (1996, з прадмовай Васіля Жуковіча), «Каб неба сагрэць…» (2004, з прадмовай Рыгора Барадуліна), «Тамсама» (2006). Аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы. Перакладае з рускай, польскай, французскай. Паасобныя творы В. Куставай перакладаліся на некалькі моў. Піша песні. Дыпламант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997); Лаурэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЕСКА ў Парыжы (2000); Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001); Лаурэат cтыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004); Стыпендыят Балтыйскага цэнтру пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009); Лаурэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2009); Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010)Вучылася ў некалькіх школах г. Мінска[1]. Наведвала філасофска-літаратурнае аддзяленне Беларускага калегіума. Скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматург, абараніўшы дыплом на тэму «Своеасаблівасці паэтычнага кінематографа Жана Както» (2007), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства, спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, абараніўшы навуковую працу на тэму «Увасабленне архетыпічных вобразаў і матываў у экранізацыях твораў Уладзіміра Караткевіча» (2008). Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 2004 і Беларускага ПЭН-цэнтру з 2009.