Кузняцоў Аляксей Васільевіч
Празаік.
Нарадзіўся на Гомельшчыне. З адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
Друкаваўся ў газетах “Знамя Юности”, “Наша Ніва”, “Свободные Новости”, “Падарожнік”, альманахах “Гоман” і “Панядзелак”.
Выйшлі кнігі: раман “Записки эротомана” (2000 г.), аповесць “Гастарбайтары” (2007 г.), раман “Колдун” (2008 г.). У Саюзе беларускіх пісьменнікаў – з 2008 г. З 2009 г. вандруе па Еўропе ў пошуках сваіх герояў і свайго натхнення.
У 2018 годзе ў выдавецтве "Минкопринт" выйшла кніга "Паломничество в сторону заходящего солнца".
Бібліяграфія
“Запіскі эратамана”. Раман. 2003 г.
“Гастарбайтэры”. Аповесць. 2007 г.
“Колдун”. Раман, 2008 г.
"Паломничество в сторону заходящего солнца". Аповесць, 2018 г.