Кім Надзея Віктраўна (Рындзевіч)
Кім Надзея Віктраўна (Рындзевіч)
З 2011 году перакладчыца фільмаў на беларускую мову для кампаніі “Кінаконг”, з 2015 году таксама рэдактар "Кінаконга".
Перакладала фільмы для фестываляў Амерыканскага кіно, рэдагавала стужкі для фестываляў Карэйскага, Японскага, Нідэрландскага кіно. Агулам пераклала ці/і рэдагавала больш за семдзясят поўнаметражных стужкак. Сярод іх — “Бэн Гур”, “Гэта цудоўнае жыццё”, “Вогненыя калясніцы”, “Форэст Гамп”, “Гран Тарына”, “Таемнае жыццё Уолтара Міці”, “Таямніца Келза”, “Падынгтан”.
У 2021 выйшаў яе пераклад са шведскай аповесці А. Ліндгрэн “Роня, дачка разбойніка”.
Нарадзілася ў 1992 г. у Мінску.
Перакладчыца з англійскай мовы, рэдактар.
Скончыла Мінскі Лінгвагуманітарны каледж, вышэйшую адукацыю атрымлівала ў Нідэрландах. Перакладчыца з англійскай мовы, рэдактар.
З 2011 году перакладчыца фільмаў на беларускую мову для кампаніі “Кінаконг”, з 2015 году таксама рэдактар "Кінаконга".
Перакладала фільмы для фестываляў Амерыканскага кіно, рэдагавала стужкі для фестываляў Карэйскага, Японскага, Нідэрландскага кіно. Агулам пераклала ці/і рэдагавала больш за семдзясят поўнаметражных стужкак. Сярод іх — “Бэн Гур”, “Гэта цудоўнае жыццё”, “Вогненыя калясніцы”, “Форэст Гамп”, “Гран Тарына”, “Таемнае жыццё Уолтара Міці”, “Таямніца Келза”, “Падынгтан”.
У 2016 годзе пераклала кнігу К. С. Льюіса “Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка”, з якой стала фіналісткай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.