Лапацін Генадзь Ісаакавіч

Лапацін Генадзь Ісаакавіч

Генадзь Лапацін нар. 22 кастрычніка 1955 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Аўтар кніг паэзіі “Без чисел и дат” (1997, 2003), «Лепить из снега» (2002), «Луны преобладанье» (2003), «Увидеть дерево» (2008), а таксама шматлікіх публікацыяў у альманахах і часопісах. У 2012 г. Зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака” выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Генадзь Лапацін нар. 22 кастрычніка 1955 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Па спецыяльнасці — філолаг. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці. Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры. Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі традыцыйнай культуры ў такіх выданнях, як “Алеся”, “ЛіМ”, “Роднае слова”, “Верасень”, “Антрапалагічны форум” (Санкт-Пецярбург), энцыклапедычны даведнік “Беларуская міфалогія” (2004), энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” (2011); сталы аўтар выданняў “Живая старина” (Москва), “Palaeolsavica” (Cambridge). Укладальнік і адзін з аўтараў зборніка “Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці”. Браў удзел у падрыхтаваных музеем выданнях “Арнаменты Падняпроўя” (2004) і “Голоса ушедших деревень” (2008) .

Аўтар кніг паэзіі “Без чисел и дат” (1997, 2003), «Лепить из снега» (2002), «Луны преобладанье» (2003), «Увидеть дерево» (2008), а таксама шматлікіх публікацыяў у альманахах і часопісах.

У 2012 г. зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака” выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Гэта першая сур’ёзная кніга паэта, выдадзеная ў сталіцы. Фактычна ўпершыню беларускія чытачы могуць пазнаёміцца з творчасцю рускамоўнага аўтара, які жыве ў Ветцы.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс