Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Лаўшук Сцяпан, нарадзіўся 28.07.1944 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочых.

Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна.

Лаўшук Сцяпан, нарадзіўся 28.07.1944 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочых.

Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970-1973 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1982 г.

З 1972 г. выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Адзін з аўтараў «Істории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-1982), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У.І.Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987).

Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка Ў.Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П'есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А.Макаёнка (1986-1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989).

Бібліяграфія

«Сучасная беларуская драматургія». 1977 г.

«З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі». Брашура. 1977 г.

«Першы народны артыст БССР». Брашура. 1982 г.

«Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я - пачатак 30-х гг.)». 1984 г.

«Высокія арбіты грамадзянскасці». Брашура. 1984 г.

«Кандрат Крапіва і беларуская драматургія». 1986 г.

«На драматургічных скрыжаваннях». 1989 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс