Лукша Міраслава Янаўна

Лукша Міраслава Янаўна

Лукша Міраслава Янаўна

Лукша Міраслава Янаўна

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва".

У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне "Жанчына з хвораю рукою" выйшла па-чэску ў "Анталёгіі беларускага апавяданьня (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006) і ў часопісе "Host".

Член Беларускага літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1985 году працуе журналісткай беластоцкай "Нівы". Аўтарка сямі кніжак паэзіі і прозы. Нядаўна выйшла яе кніжка апавяданьняў для дзяцей "Дзяўчынка і хмарка". Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравыя Гайнаўскага павету.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс