Ляхновіч Павел Аркадзьевіч
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года на поўначы Мінскага раёна, ў в. Сярэдняя. Раньняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў, Валожынскага раёна.
Адукацыю атрымоўваў ў Кіявецкай пачатковай (1961-65 г.г.), потым у Ракаўскай сярэдняй школе (1965-71 г.г.), Касьпійскім вышэйшым ваенна-марскім чырвонасьцяжным вучылішчы імя Кірава ў м. Баку, Азэрбайджан (1972-77 г.г.).
Пасьля сканчэньня КВВМЧВ ім. Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту( ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэньня К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе.
Працаваў аўтасьлесарам, намесьнікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, "выбівалам" у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газэтах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце.
Першыя публікацыі былі на старонках "Пінскага весніка" ў пачатку 90-х.
Празаік, перакладчык, журналіст.
Жыве ў Пінску.
Бібліяграфія
"Пачатак сезона"- зборнік апавяданьняў, 1998 г.
"З Богам у Расеі" В. Цішэк, Даніэль Флягерты - пераклад з польскай, 2003 г.