Лякін Уладзімір Аляксандравіч
Лякін Уладзімір Аляксандравіч
Уладзімір Лякін — празаік, краязнавец. Нарадзіўся 16.10.1951 г. у г. п. Хойнікі Гомельскай вобласці.
У 1973 годзе скончыў Кіеўскую вышэйшую ваенна-марскую палітычную вучэльню (спецыяльнасць "Штурман-палітпрацаўнік").
Жыве ў Калінкавічах. Цяпер працуе навуковым супрацоўнікам Калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея.
Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях з 2003 года. Аўтар 6 кніг нарысаў і эсэ па краязнаўству і ваеннай гісторыі («Мозырь в 1812 году» (2005 г.), «Фамилии калинового края» (2008 г.), «Белорусские поля сражений 1812 года» (2009 г.), «Калинковичи на перекрёстке дорог и эпох» (2010 г.) і інш.