Ляшчун Мікалай Міхайлавіч

Ляшчун Мікалай Міхайлавіч

Ляшчун Мікалай

Ляшчун Мікалай Міхайлавіч

Ляшчун Мікалай нарадзіўся 8 студзеня 1955 года на Хойнікшчыне ў вёсцы Губарэвічы. У 1972 годзе атрымаў сярэднюю адукацыю.

Працоўную дзейнасць пачаў на Мазырскім кабельным заводзе. З 1973 па 1975 служыў у войску. у 1975 годзе паступіў у Інстытут замежных моў на перакладчыцкі факультэт. Амаль усе студэнцкія гады друкаваў пераклады нямецкага, польскага ды ўкраінскага гумару на старонках ЛіМа.

З 1980 па 1983 год працаваў  выкладчыкам замежных моваў у вышэйшай школе міліцыі, адначасова настаўнікам ангельскай і нямецкай моў на Лагойшчыне.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

Бібліяграфія

“Палескія сны”. Зборнік паэзіі. 2007 г.

"Маўр і лонданскія гракі". Пераклад на беларускую мову рамана Вільмаса і Ільзы Корн. Выд."Юнацтва", 1982 г.

“Футбольны матч”. Пераклад на беларускую мову апавядання Вілі Брэдэля.

“Бухенвальская песня”.  Пераклад на беларускую мову апавядання Ота Готшэ.

“Мама прыйдзе заўтра”. Пераклад на беларускую мову апавядання Гёца Р. Рыхтэра.

“Допыт”. Пераклад на беларускую мову апавядання Гюнтэра Гофэ.

"Белая завея: вершы, паэма". Мінск, 2009 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс