Мельчанка Таіса Васільеўна
Таіса Мельчанка -- паэтэса, празаік, перакладчыца. Нарадзілася 15.10.1947 у вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура" (1970).
Першы верш быў надрукаваны ў добрушскай раённай газеце ў 1963 годзе, першае апавяданне -- у 1988 годзе ў часопісе "Маладосць".
Лаўрэат літаратурных прэмій А. Грачанікава, І. Мележа Гомельшчыны, расійскай літпрэміі Баяна (1997). Неаднаразовы дыпламант I i II ступеняў конкурсаў самадзейных кампазітараў і паэтаў вобласці.
Бібліяграфія
Паэтычныя зборнікі:
"Вясковая песня" (1984)
"Бацькоўскі дом" (1989)
"Званок у верасень" (1992)
"Каласы болю" (1994)
"Добры знак" (1997)
"Бяроста памяці" (1998)
"Пуціна годнасці" (2000)
"Сарцавіна роду" (2002)
"На вастрыі тугі" (2006)
"Крыж веры" (2007)
"Музыка чувств" (2012)
Кніга перакладаў паэзіі са славянскіх моў "Сябрына" (1998)
Выбраныя творы Т. Шаўчэнкі "Кабзар" (2004)
Аповесць балгарскага пісьменніка І. Папова "Касабланка" (на бел. мове ў кнізе "Славянская повязь", 2005, на рускай мове ў "Книге дружбы", 2011).