Мірановіч Міхаіл Канстанцінавіч

Мірановіч Міхаіл Канстанцінавіч

Мірановіч Міхаіл Канстанцінавіч

Мірановіч Міхаіл Канстанцінавіч
Міхась Мірановіч, сапр. Міхаіл Канстанцінавіч Мірановіч (нар. 18 лютага 1948, в. Старына, Ушацкі раён, Ушацкі раён) — беларускі паэт-гумарыст і перакладчык.

Скончыў Вялікадолецкую сярэднюю школу (1965). Пасля службы ў Савецкай Арміі, скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко (1973), атрымаў дыплом радыёфізіка. Працаваў лабарантам, выкладчыкам, інжынерам-канструктарам, інспектарам дзяржнагляду за стандартамі і якасцю, начальнікам аддзела кадраў. Цяпер жыве ў Віцебску.

Дэбютаваў у друку ў 1972 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Выступае ў жанры сатыры і гумару. Найбольш вядомыя яго вершаваныя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі. Піша літаратурныя пародыі. Першая кніжка — зборнік вершаванага гумару «Міранізмы» — выйшла ў 2002 годзе. Аўтар трох кніжак для дзяцей. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Агледзіны», «Дзень паэзіі 2005», «П’яныя каровы», «Тутэйшы шляхціц», «Ад ніў прыдзвінскіх», трох апошніх выпускаў альманаха «Дзвіна».

Аўтар больш за 1,5 тысячы літаратурных публікацый у саюзнай, рэспубліканскай, абласной перыёдыцы. Друкаваўся ў часопісах «Крокодил», «Перець», «Чаян», «Вожык», «Полымя», «Алеся», «Родная прырода», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Народная газета», «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Віцьбічы».

Перакладае з украінскай: П. Глазавога, А. Вішню, С. Руданскага, А. Каламійца, В. Івашчанку, з польскай: С. Лема, А. Пацямкоўскага, В. Брудзінскага, украінскі і польскі народны гумар. Пераклаў на беларускую мову камедыю М. Старыцкага «За дзвюма зайцамі» і драму І. Масляніцынай «Крыж Еўфрасінні», якія пастаўлены на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс