Несцярэнка Юры Яўгеньевіч

Несцярэнка Юры Яўгеньевіч

Несцярэнка Юры Яўгеньевіч

Несцярэнка Юры Яўгеньевіч

Літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.

Юры Несцярэнка нарадзіўся 26 чэрвеня 1965 года ў в. Прыбар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў.

Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», «Тэрмапілы», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце» ды многіх іншых.

Аўтар кнігі прозы «Звычайны шоу-бізнес» (2015) і зборніка краязнаўчых нарысаў "Маё мястэчка ў часе і прасторы" (2015).

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2015 года.

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс