Новік Ганна Юр'еўна
Новік Ганна Юр'еўна
Нарадзілася 17 снежня 1990 года ў Гомелі.
Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Пачала пісаць яшчэ ў школе. У 2008 годзе скончыла абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Закончыла філалагічны факультэта ГДУ імя Скарыны. Захапляецца сюррэалізмам, постмадэрнізмам, беларускай і ўкраінскай музыкай, батыкам і інш. цікавымі рэчамі. Друкавалася ў “Маладосці”, “Літаратурнай Гомельшчыне”, газетах “Раніца”, “Экалагічны веснік”, “Гомельскі ўніверсітэт”,”ЛіМ”, міжнародным альманаху “Сланечнік”.
Бібліяграфія
Разам з Максімам Новікам выдае інфармацыйна-культурніцкі лісток “Толькі разам”. Аўтар паэтычнай кнігі "Сумёты вагню".