Оаро Кацярына Уладзіміраўна
Журналістка, празаік.
Нарадзілася 4 верасня 1986 года ў Адэсе, амаль адразу сям’я пераехала ў Ялту, дзе Кацярына пражыла 7 гадоў і пайшла ў школу. У 1993 годзе разам з бацькамі пераехала ў Беларусь, у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці, дзе скончыла школу і ліцэй. Пасля вучылася ў Інстытуце журналістыкі БДУ.
Скончыла Беларускі Калегіюм, два аддзяленні: “Філасофія/літаратура” і “Журналістыка”.
З 2008 па 2013 вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве на аддзяленні прозы (майстар — А. Рэкемчук). Скончыла з чырвоным дыпломам.
З 2013 года жыве на поўначы Францыі ў г. Ліль.
Працавала журналістам у розных выданнях і на радыё, выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і мастацкага пісьма. Вяла дзіцячыя творчыя студыі па літаратуры і журналістыцы.
У 2013 годзе выдала ў серыі “Пункт адліку” СБП дэбютную кнігу “Сарочае радыё”, за якую атрымала прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы.