Патапенка Віктар Уладзіміравіч
Нарадзіўся 19 верасня 1955 года ў вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна (пахавана пад радыяцыйным попелам). З 1974 па 1976 год служыў у войску. У 1982 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Трудовой путь”, “На страже Октября”.
З 1989 па 2003 год працаваў у прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, апошнія тры гады з іх – памочнікам начальніка цэнтральнага апарата Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
У 2003 – 2004 гады намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”.
Бібліяграфія
“Организованно против организованной” (публицистический сборник) – 2001 г.
“Я – оперупаўнаважаны…” (зборнік апавяданняў) – 2004 г.
“Встречная полоса” (белорусский детектив) – 2006 г.
“Шлях бярозамі значаны” (успаміны, эсэ, апавяданні) – 2007 г.
“Загадкі пушчанскай патапечы” (зборнік прозы) – 2015 г.
“Таямніцы шведскага следу” (зборнік прозы) – 2019 г.
“Тут родныя плывуць галасы” (аповесць, апавяданні, навелы, мініяцюры, карацелька-гісторыя, дакументальная гісторыя, прыпавесць, літаратурна-гістарычныя нататкі, эсэ, нарысы) – 2021 г.