Патапенка Віктар Уладзіміравіч

Патапенка Віктар Уладзіміравіч

Аўтар публіцыстычнага зборніка “Арганізавана супраць арганізаванай”, зборніка апавяданняў “Я – оперупаўнаважаны...”, беларускага дэтэктыва “Сустрэчная паласа”, кнігі ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова.

Віктар Патапенка нарадзіўся 19.09.1955 года ў вёсцы Калодзезкая Касцюковіцкага раёна (пахавана падчас радыяцыйнай забруджанасці).

З 1974 па 1976 год служыў у войску. У 1982 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Трудовой путь”, “На страже Октября”.

З 1986 па 2003 год служыў у органах унутраных спраў, апошнія тры гады з іх – у Камітэце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

У 2003 – 2004 гады намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар публіцыстычнага зборніка “Арганізавана супраць арганізаванай”, зборніка апавяданняў  “Я – оперупаўнаважаны...”, беларускага дэтэктыва “Сустрэчная паласа”, кнігі ўспамінаў пра паэта Алеся Пісьмянкова “Шлях бярозамі значаны”, зборніка аповесці, кароткіх апавяданняў і міні-п’есы для дарослых “Загадкі пушчанскай патапечы”.

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс