Пракаповіч Мікалай Мікалаевіч

Пракаповіч Мікалай Мікалаевіч

Пракаповіч Мікалай Мікалаевіч

Пракаповіч Мікалай Мікалаевіч

Паэт, журналіст.

Пракаповіч Мікола, нарадзіўся 01.11.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям'і рабочага.

У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972). З 1972 г. - рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984-1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1981 г.

З 1975 года – старшы рэдактар, пазней загадчык аддзела мастацкіх праграм Брэсцкага тэлерадыёаб’яднання. Стваральнік, аўтар і вядучы перадач “Творчыя сустрэчы”, “Перазовы”, “Далягляды”, “Гэта было з намі”, мастацка-публіцыстычных праграм “Берасце”, “Край”. Дыпламант міжнародных тэлефестываляў.

Першы верш апублікаваў у 1966 г. (берасцейская абласная газета «Заря»).

Першая кніга паэта “Белая вежа” была надрукавана ў калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979). Далей былі зборнікі “Неад’емнае” (1982) і “На кругі свае” (1986).

У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 1984–1990 гадах быў сакратаром абласной арганізацыі СП.

За зборнік вершаў “Мяжа надзеі” выдавецтва “Мастацкая літаратура” прысудзіла Міколе Пракаповічу прэмію імя М. Багдановіча (1993). Паэт таксама лаўрэат звання “Берасцейская зорка”, Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка (2008). Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008).

Вершы Міколы Пракаповіча перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Плённа супрацоўнічае паэт з мясцовымі кампазітарамі, сябруе з мастакамі, з калектывам абласнога тэатра лялек.

Бібліяграфія
Мікола Пракаповіч. Нашчадкі (вершы) // Белая вежа. Зборнік паэзіі. Мінск, Мастацкая літаратура, 1979. С. 207–228. (Першая кніга паэта). Неад’емнае (вершы і паэма). Менск, Мастацкая літаратура, 1982. 54 с. На кругi свае (вершы і паэма). Менск, Мастацкая літаратура, 1986. 86 с. Мяжа надзеі (вершы і паэма). Менск, Мастацкая літаратура, 1993. 142 с. Мікола Пракаповіч. Літары на літоўцы (вершы) // М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч, А. Каско. Трохперсце (вершы). Мінск, Літаратура і мастацтва, 2008. С. 55–104. Микола Прокопович. На Миколу (стихи) // Белой вежи свет. Зборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Мінск: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 61–64.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс