Пятровіч (Сачанка) Барыс Пятровіч

Пятровіч (Сачанка) Барыс Пятровіч

Пятровіч (Сачанка) Барыс Пятровіч

Пятровіч (Сачанка) Барыс Пятровіч

Пятровіч (Сачанка) Барыс (Barys Piatrovič, Barys Piatrovich, Barys Pjatrovitj). Празаік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, з 2010 г. старшыня  ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Нарадзіўся 17.07.1959 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Паводле адукацыі журналіст. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя". У 2002 годзе заснаваў і стаў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. Часопіс паслядоўна змяшчае творы беларускай літаратуры, адлюстроўваючы сучасны літаратурны працэс. У снежні 2011 г. абраны старшынём Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Жанаты, мае двух сыноў.

Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. У творчасці спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі.

Бібліяграфія

“Ловы” (1992)

“Сон між пачвар” (1994)

“Фрэскі” (1998)

“Шчасце быць” (2004)

“Жыць не страшна" (2008, прэмія “Гліняны Вялес” за 2008 год)

“Піліпікі” (2009)

“Плошча” (2010)

"Спакушэнне" (2013)

"Спачатку была цемра" (2013)

"Пуціна" (2015)

"Ідзе адзін" (2019)

"Роўна і трошкі ўправа" (2019)