Рагуля Аляксей Уладзіміравіч
Рагуля Аляксей, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Сенна Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Любчанскай сярэдняй школы Наваградскага раёна (1951) год загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 па 1962 гг. выкладаў расейскую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёна, з 1962 па 1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартыўнага профілю ў Менску. З 1979 г. - асістэнт, выкладчык, з 1976 г. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 г.
Першы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 г. Напісаў раздзелы пра творчасць К.Чорнага, І.Мележа, В.Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981-1983) для педагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданні Збору твораў К.Чорнага ў 6 тамах (1988-1991).
Бібліяграфія
«Беларуская літаратура ў 4 класе». Дапаможнік. 1980 г.
«Методыка выкладання беларускай літаратуры». Адзін з аўтараў. 1986 г.
«Родная літаратура». Адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа (з Л.Тамашовай). 1989 г.
«Імгненні...». Кніга крытыкі. 1990 г.