Ракіцкі Вячаслаў Антонавіч

Ракіцкі Вячаслаў Антонавіч

Ракіцкі Вячаслаў Антонавіч

Ракіцкі Вячаслаў Антонавіч

Ракіцкі Вячаслаў (Viačaslaŭ Rakicki, Viachaslau Rakitski). Аўтар шматлікіх крытычных артыкулаў у зборніках, часопісах і альманахах Беларусі і замежжа. Аўтар сцэнару дакументальнага фільма «Гульня ўсур’ёз» («Белвідэацэнтар»), кніг «Беларуская Атлянтыда» (2006), «Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі» (2010), «Сто адрасоў свабоды". 1980 – 2010» (2011).

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1953 г. у м. Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. У 1975 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі і акцёрам у Беларускім тэатры юнага гледача, навуковым супрацоўнікам аддзелу тэатра Інстытута мастацтвазнаўства і фальклору НАН, рэдактарам па драматургіі Міністэрства культуры, загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.
Як тэатразнаўца даследаваў гісторыю беларускага тэатра і нацыянальнай драматургіі, сцэнічныя жанры. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выдання «Гісторыя беларускага тэатра». Як крытык аналізаваў тэатральны і кінапрацэс, бягучы рэпэртуар тэатраў, творчасць акцёраў, рэжысёраў, драматургаў. Аўтар больш за 200 артыкулаў у перыядычных выданнях і альманахах. Друкаваўся і выступаў з навуковымі дакладамі і мастацтвазнаўчымі аглядамі ў Японіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Кіпры, Узбекістане, Кыргызстане, іншых краінах. Быў сябрам прэзідыума Саюза тэатральных дзеячаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў, адзін са стваральнікаў Беларускага цэнтра Міжнароднага інстытута тэатру.


З 1988 да 1999 года працаваў у першым недзяржаўным «тоўстым» часопісе «Спадчына» — загадчыкам аддзела, а пасля і галоўным рэдактарам (1997-1999). Выданне вярнула новай Беларусі сотні рэпрэсаваных ці скрадзеных у нацыі тэкстаў і дакументаў. Гэтую ж справу працягвае на Радыё Свабода, сталым аўтарам якога з'яўляецца ад 1997 года. Разам з Вінцуком Вячоркам быў аўтарам перадачы «Неабжытая спадчына», а ў 2000 годзе распачаў праграму «Беларуская Атлантыда», якая выходзіла ў эфір болей за дзесяцігоддзе. Выбраныя тэксты яе склалі кнігу «Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міфы еўрапейскай нацыі», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды ХХІ стагоддзя» ў 2006 годзе. У 2010 годзе пабачыла свет «Беларуская Атлантыда. Кніга другая: Міфы і брэнды калянізаванай нацыі». У 2011 годзе выйшла кніга «„Сто адрасоў свабоды“. 1980—2010», якая з'яўляецца першай спробай сістэматызацыі беларускай гісторыі і геаграфіі, незалежнасці і дэмакратыі.


Ад 2009 году Вячаслаў Ракіцкі супрацоўнічае з першым беларускім незалежным тэлеканалам «Белсат» — вядзе цыкл дакументальнага кіно «Блізкая гісторыя: іншы погляд». У 2010 годзе дэбютуе як рэжысёр дакументальнага кіно. У суаўтарстве з Андрэем Куцілам зняў дакументальныя стужкі «Даволі! Да Волі…» (50 хвілін), «Выбар Саннікава» (30 хвілін), «Дарога Статкевіча» (30 хвілін), шматсерыйныя дакументальныя цыклы «Сцяна» (12 сэрыяў) і «Краты» (10 сэрый).


Ракіцкі перакладае на беларускую мову польскую драматургію. У 2008 годзе пабачыў свет зборнік п'ес Славаміра Мрожака «Дом на мяжы» з прадмовай і перакладамі Вячаслава Ракіцкага.


Займаўся педагагічнай дзейнасцю — выкладаў гісторыю тэатра і тэорыю драмы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім універсітэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў. Быў адным з першых выкладчыкаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.

Займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю — выкладаў гісторыю тэатру і тэорыю драмы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім унівэрсытэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў. Быў адным зь першых выкладчыкаў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Рэкамендаваны ў СБП Вольгай Іпатавай, Уладзімерам Арловым, Сяргеем Законнікавым. Сябра СБП з 2008 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс