Рублеўская Людміла Іванаўна

Рублеўская Людміла Іванаўна

Рублеўская Людміла Іванаўна

Рублеўская Людміла Іванаўна

Сапр. Шніп Людміла (Liudmila Rubleuskaya, Ljudmila Rubleuskaja). Празаік, паэт, літаратурны крытык.

Нарадзілася 05.07.1965 г. у Мінску ў сям'і служачых.

Скончыла аддзяленне архітэктуры Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на вытворчым аб'яднанні «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986-1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Сябра СП СССР з 1990 г.

Першы верш надрукавала ў 1983 г. (газета «Знамя юности»).

Бібліяграфія

Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аўтар аповесцяў «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс