Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963-га году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці. Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Ніва”, “Новы час”, “Дзеяслоў” і інш.)

Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963-га году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гісторык.

Служыў у паветранна-дзесантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэння. Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім заводзе да навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993). Пазней быў прадпрымальнікам.

Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага руху ў Беларусі.

Сябра гісторыка-культурнага клубу “Паходня” – першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гародні; Таварыства Беларускай Мовы; Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”; Беларускай Асацыяцыі Журналістаў; Грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртаваньня “Вулей”; старшыня Гарадзенскай філіі партыі БСДГ; кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Праваабарончага Цэнтру “Вясна”; Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Ніва”, “Новы час”, “Дзеяслоў” і інш.) Таксама на розных інтэрнет-сайтах. Свае літаратурныя творы таксама чытаў на хвалях Беларускага радыё “Радыё Рацыя”.

Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой лад” (2002-2004), праваабарончага бюлетэня “Прэзумпцыя”, выдаўцом розных бюлетэняў на грамадска-палітычныя і праваабарончыя тэмы. Беларус, праваслаўны, жанаты. Мае сына і дачку.

Бібліяграфія

Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2005 г.
Кніга “Занатоўкі кантрабандыста” у перакладзе на польскую мову. 
Серыя адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці”. Шчэцін, 2001 – 2006.
У 25-м і 54-м нумарах часопіса “Дзеяслоў” былі надрукаваны зборнік эсэ “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі” і апавяданне “Залік па ЧэГэДэ”.
У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседскія былі”.

У газеце “Новы час” выходзілі апавяданні “Школьны акварыум” і “Паэзія прозы”.

На хвалях “Радыё Рацыі” у аўтарскім чытанні ў рубрыцы “Літаратура памежжа” прагучалі зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседскія былі”, “Аповеды вясёлай шклянкі”, “Дзедавы мудрасці”.
На старонках “Літаратуры і Мастацтва” і ў серыі адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” быў надрукаваны аналітычна-даследчы матэрыял “Каб не ўмёрлі”, які дасьледаваў адрозненьні беларускага моўнага менталітэту ад моўнага менталітэту расейскай і іншых моваў.
На старонках “Ніва”, ў блогах, бюлетэнях, іншых друкаваных выданнях і на розных інтэрнэт-сайтах друкаваліся некалькі сотняў фельетонаў аналітычнага характару.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс