Сіўко Франц Іванавіч
Сіўко Франц Іванавіч нарадзіўся 3 мая 1953 года ў в. Вята Міёрскага раёна. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў у в. Міжрэчча. Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).
3 1975 года па 1980 год выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку, быў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў сярэдняй школе № 2 г. Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах №№ 29, 30, 12, працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». 3 1993 па 1999 год выкладаў беларускую мову ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1999-2009 гадах -- Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пасля непрацягнення ў 2010 годзе кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць працаваў пры касцёле Езуса Міласэрнага, карэктарам у выдавецтве. Скончыў Летні ўніверсітэт польскай культуры ў Рыме. Уласны карэспандэнт каталіцкага часопіса "Аve Maria" па Віцебскай вобласці.
Празаік, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.
Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Першую кнігу прозы «3 чым прыйдзеш» (1991) прысвяціў памяці маці Стэфаніі Іосіфаўны.
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.
Перакладаўся на балгарскую, рускую, асецінскую мовы.
Жыве ў Віцебску.
Бібліяграфія
«3 чым прыйдзеш». 1991
«Апошняе падарожжа ў краіну ліваў». 1997
«Удог». 2001
«Ягня ахвярнае». 2003
«Бялячык». 2003
«Асіметрыя». 2005
«Дзень Бубна». 2008
«Выспы». 2011