Снарская Іна Станіславаўна

Снарская Іна Станіславаўна

Снарская Іна Станіславаўна

Снарская Іна Станіславаўна

Іна Снарская нарадзілася ў Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Новаполацкі політэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута (1987), працавала ў Маладзечна. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага універсітэту імя В.Г. Караленка.

Пісаць вершы Іна Снарская пачала на апошніх курсах інстытуту. З 1986 па 1987 год яна наведвала Новаполацкае літаратурнае аб'яднанне "Крыніца", якім кіраваў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў. 

Першыя вершы Снарскай з'явіліся ў полацкай газеце "Сцяг камунізму". Потым былі падборкі ў новаполацкім "Хіміку", а ў 1987 годзе вершы Іны выйшлі ў часопісе "Маладосць".

Творчай сувязі з радзімай Іна ніколі не перарывала. У розны час яе вершы друкавалі часопісы "Беларусь" і "Полымя", "Першацвет" і "Маладосць", "Край" і "Крыніца", "Роднае слова" і "Дзеяслоў", газеты "Літаратура і мастацтва" і "Голас Радзімы". На Украіне яе паэтычныя падборкі можна было прачытаць у "Палтаўскай думцы" і "Маладой грамадзе", "Зарэ Палтаўшчыны" і "Палтаўскім весніку". Вершы Іны Снарскай з'яўляліся ў самай папулярнай маладзёжнай газеце Украіны "Моладзь Украіны". Друкавалася палачанка-палтаўчанка і ў "Літаратурнай Украіне". Большасць вершаў падаваліся ў арыгінале, па-беларуску.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны з 1998 года. 

Бібліяграфія

"Пацеркі". Зборнік паэзіі. 1994 г.

"Пачакай, мая птушка...". Зборнік паэзіі. Мастацкая літаратура, 1998 г.

"Лясная панна". Зборнік паэзіі. 2002 г.

"Кветка гарынь". Зборнік паэзіі. 2005 г.

"Дзве зямлі - дзве долі". Зборнік паэзіі. 2006 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс