Сінькова Людміла Дзмітрыеўна (Корань)
Літаратуразнаўца, літаратурны крытык, выкладчыца вышэйшай школы.
Нарадзілася 02 снежня 1958 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці ў сям’і Дзмітрыя Бугаёва і Ніны Корань. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура» (1981). Даследуе развіццё беларускай літаратуры і культуры, праблемы камунікатывістыкі і журналістыкі. Працуе на філалагічным факультэце БДУ.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1999 г.
Доктар філалагічных навук (1997). Прафесар па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2001). З 1999 па 2004 гг. загадвала кафедрай беларускай літаратуры ХХ стагоддзя ў БДУ. Брала ўдзел у стварэнні і працы Вучоных саветаў па абароне дысертацый у сістэме БелВАК у галіне літаратуразнаўства.
Мае больш за 200 публікацый, сярод якіх: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Цукровы пеўнік” (1996); “Беларуская проза ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур” (1996); “Паміж тэкстам і дыскурсам: Беларуская літаратура ХХ – ХХІ стст. : гісторыя, кампаратывыстыка і крытыка” (2013); “Беларуская “звышлітаратура”” (2019). Больш інфармацыі па адрасе lsinkova.by