Сом Алена Уладзіміраўна
Нарадзілася 12 жніўня 1966 г. у Полацку — беларуская паэтэса, бард. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).
Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. З 1989 года працуе настаўнікам у СШ № 5 г. Полацка. У 1999 годзе скончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (2001—2005).
Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001)
Жыве ў Полацку.
«Блюз каралеўскай кухні» (1994)
«Адзінокая зорка» (1996)
«Там, на небе» (2000)
«Свабода Слова Зіма» (2005)
«Каралева прыйдзе ноччу» (2007)