Станкевіч Юры

Станкевіч Юры

Станкевіч Юры

Станкевіч Юры

Юры Станкевіч (Станкевіч Георгій Васільевіч)- адзін з самых пластычных і непрадсказуемых сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі, і пісьменнік, якога замоўчваюць.Родам з Барысава. Сын рэпрэсіраванага па 58-му артыкулу. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першай "адлігі" паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Пасля яго заканчэння працаваў у барысаўскай аб'яднанай газеце. Мастацкія спробы ў літаратуры ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся.

Юры Станкевіч (Станкевіч Георгій Васільевіч)- адзін з самых пластычных і непрадсказуемых сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі, і пісьменнік, якога замоўчваюць.Родам з Барысава. Сын рэпрэсіраванага па 58-му артыкулу. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першай "адлігі" паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Пасля яго заканчэння працаваў у барысаўскай аб'яднанай газеце. Мастацкія спробы ў літаратуры ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званай "перабудовы" ці другой "адлігі" пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кніжкі прозы, быў прыняты ў саюз пісьменнікаў Беларусі. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п'ес і кінасцэнарыяў. Сярод іх напісаныя ў рэалістычным ключы, аўтабіяграфічныя творы - "Сезонныя гульні ў футбол", "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", "Сястра мая, Света" і г.д., а таксама эксперыментальныя рэчы: раманы "Любіць ноч - права пацукоў", аповесці "Псеўда", "Прузі", "Бесапатам", п'есы "Шэва", "Гарпіі", "Армагедон-1895" і г.д. Юры Станкевіч іншым разам выклікае спрэчкі, нападкі і абвінавачванні ў залішняй адкрытасці сексуальных сцэнаў, ксенафобіі, нацыяналізме, расізме і г.д.
Жыве і працуе ў Менску.

Бібліяграфія

Раманы_________________________

Апавяданні розных гадоў_________

Аповесці________________________
Творы для дзяцей________________

Сатарычныя аповесці____________

П'есы___________________________
Кінасцэнарый____________________

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс