Сцебурака Усевалад Мікалаевіч
Паэт
Нарадзіўся 17 ліпеня 1981 г. у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у сям’і дактароў. Скончыў гімназію ў г. Вілейка Мінскай вобл. гістарычны ф-т БДПУ імя М. Танка, аспірантуру БДТУ. Працаваў у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ, выкладчыкам гістарычных дысцыплін БДТУ і БДПУ. У сакратарыяце ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.), на пасадзе памочніка старшыні, з 2017 года — намеснік старшыні ГА СБП.
Пачаў друкавацца ў 1999 г. на старонках “Нашай нівы”. Вершы з'яўляліся ў “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, "ЛіМе", часопісах “Куфэрак Віленшчыны”, “Дзеяслоў”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.
Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Лепшы дэбют” (2004 г.).
Сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з 2010 года.
Бібліяграфія