Сцебурака Усевалад Мікалаевіч

Сцебурака Усевалад Мікалаевіч

Сцебурака Усевалад Мікалаевіч

Сцебурака Усевалад Мікалаевіч

Усевалад Сцебурака (Usevalad Stseburaka)— паэт, празаік.

Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэннем гімназіі ў г. Вілейка Мінскай вобл., дзе прайшло юнацтва. З 1998 году стала жыве ў Мінску, дзе ў 2003 г. скончыў гістарычны ф-т БДПУ імя М. Танка.

Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. З 2003 па 2006 вучыўся ў аспірантуры і працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ, і, таксама, у БДПУ.

Пачаў друкавацца ў 1999 г. на старонках “Нашай нівы”. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, "ЛіМе", часопісах “Куфэрак Віленшчыны”, “Дзеяслоў”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”. 

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Лепшы дэбют” (2004 г.). 

Бібліяграфія

Кніга вершаў і прозы "Крушня" (2007 г.). 

Зборнік “Бег па самаадчуванні", серыя “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, 2013.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс