Сямёнава-Герцаг Алена Сяргееўна
Доктар філасофскіх навук, лінгвіст, перакладчыца, літаратуразнаўца, выкладчыца, паэтка, аўтар артыкулаў, эсэ і апавяданняў.
Нарадзілася ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыла Мінскі лінгвістічны ўніверсітэт і магістратуру. Абараніла доктарскую дысертацыю ў Венскім універсітэце. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар зборніка вершаў “Капли света” (2006). Аўтар перакладаў і эсэ для часопісаў “Сусветная літаратура”, “Нёман”, “Наша вера” і інш. Пераклала на беларускую мову кнігу “Бэтлеемская зорка”(2007) аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц.
У яе перакладзе на рускую мову сярод іншага выйшлі кнігі: “Магіла Лесінга” (2007) і “Траекторыя палёта сарокі” (2010) нямецкага пісьменніка Георга Освальда Котта, “Прамежная справаздача” (2005) аўстрыйскай пісьменніцы Ільзэ Цільш, “Іаан Прадцеча”(2006) Ленэ Майер-Скуманц.