Сянкевіч Мікалай Іванавіч
Сянкевіч Мікалай Іванавіч
Нарадзiўся 20 лютага 1957 года на хутары Паянтрый паблiзу вёскi Асiпавiчы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Скончыў Асіпавіцкую сярэднюю школу (1974), Пiнскае СПТВ-43 механiзацыi мелiярацыйных работ (1975), служыў у Савецкай арміі.
Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна (1982) працаваў настаўнiкам пачатковых класаў у школах г. Брэста. У 1995 годзе быў запрошаны на выкладчыцкую працу ў Брэсцкі дзяржаўны ўнiверсiтэт. Даследуе методыку лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах, развiццё творчых здольнасцей малодшых школьнiкаў. Аўтар манаграфіі «Лiнгваметадычныя i лiтаратуразнаўчыя асновы асэнсавання i аналiзу мастацкага твора малодшымi школьнiкамi» (2005).
З 1996 года – кiраўнiк лiтаратурнага аб’яднання «Заранiца» пры газеце «Заря» i абласным аддзяленнi Саюза беларускіх пiсьменнiкаў. У абласной газеце «Народная трыбуна» вядзе рубрыку «Матчына мова». Рэдактар літаратурнага альманаха абласнога аддзялення СБП «Жырандоля». Стаў адметным рэдактарам паэтычных і празаічных кніг мясцовых аўтараў, выступае ў друку як літаратурны крытык. Першы яго верш «Маці» быў апублiкаваны ў абласной газеце «Заря» толькі ў 1982 годзе. Потым вершы друкавалiся ў абласных i рэспублiканскiх выданнях («Чырвоная змена», «Вожык», «Вясёлка», «Першацвет»), у зборнiках «Дзень паэзii-91», «Берасцейскiя каранi», «Паэзiя Берасцейшчыны» i iнш.
Жыве ў Берасці.
«Усё як было». (1997)
«Хутар Паянтрый» (2002)
«Незваротны шлях» (2002)
«Мае пракосы» (2007)