Сіўчанка (Свірына) Галіна Паўлаўна
Нарадзілася 5 лістапада 1983 года ў Берасці (Беларусь).
У 2001 годзе скончыла англійскі профіль берасцейскага гададскога ліцэя № 1, узнагароджаная залатым медалём.
У 2006 годзе скончыла факультэт замежных моў Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна з дыпломам з адзнакай (спецыяльнасць “лінгвіст, выкладчыца англійскай мовы, нямецкай мовы, беларускай мовы і літаратуры).
У 2007 годзе скончыла магістратуру, а ў 2011 годзе – аспірантуру філалагічнага факультэта БДУ (спецыяльнасць “тэорыя мовы”).
У 2006-2007 і 2012 гг. працавала выкладчыцай англійскай мовы на факультэце замежных моў БрДзУ імя А.С. Пушкіна. З 2008 да 2016 супрацоўнічала з выдавецтвамі “IDEAnomix” (Менск) і “Питер” (Расія) як перакладчыца навукова-папулярнай літаратуры з англійскай мовы на рускую. У 2016–2017 навучальным годзе працавала настаўніцай англійскай мовы ў сярэдняй школе №23 г. Менска.
Рэдагуе і карэктуе тэкты беларускай мастацкай літаратуры (Ч. Букоўскі “Чытво”, рэдактар; Наталка Харытанюк “Казкі старога Адамкова”, карэктар; К. Ісігура “Не адпускай мяне”, рэдактар).
Піша вершы па-беларуску з 2017 года. Аўтарка кнігі вершаў “Зоў звычаю” (Менск, Медысонт, 2018), якая была ўзнагароджана прэміяй “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (намінацыя “Паэзія”).
Удзельніца праграмы “Рэзідэнцыя маладога літаратара” (Вільня, 2017). Брала ўдзел у фестывалі “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.