Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна

Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна

Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна

Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна

Ірына Шаўлякова (Шаўлякова-Барзенка) (нарадзілася ў 1974 г.) - літаратуразнаўца, крытык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1996), аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры БДУ (1999); абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэорыі метафары і сімвала (2001).

Артыкулы і рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы пачалі з'яўляцца з пачатку 1990-х. Аўтар публікацый у газетах "Літаратура і Мастацтва", "Культура", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", "Першацвет", "Полымя", "Всемирная литература", "Нёман" і інш.

Асобныя літаратуразнаўчыя працы перакладаліся на польскую, англійскую, украінскую, аўстрыйскую мовы. Сфера навуковых інтарэсаў улучае даследаванне паэтыкі мастацкага твора ў гісторыка-генетычным і эвалюцыйным аспектах, вывучэнне тыпаў мастацкай свядомасці ў дынаміцы літаратурна-мастацкіх эпох, аналіз заканамерасцяў і тэндэнцый развіцця найноўшага літаратурнага працэсу.

Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія

"Галерэі сноў". Мн., ФМЛ "Пегасавы крылы", 1995 г.

"Сентыментальнае паляванне". Мн., Бібліятэка часопіса "Маладосць", Дзярж. Прадпрыемства "Дом прэсы", 2000 г.

"Тэорыя літаратурных тропаў". Мн., 2001 г.

"Рэстаўрацыя шчырасці". Мн., І.П. Логвінаў, 2005 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс