Шода Марына Юльянаўна
Выкладчыца, перакладчыца з польскай і ўкраінскай моў.
Марына Шода нарадзілася 22 траўня 1973 года ў Пружанах. Цяпер жыве ў Мінску.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру па спецыяльнасці "Замежная літаратура". Таксама скончыла курсы перападрыхтоўкі РІВШ па кваліфікацыі "культуролаг".
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт соцыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі) курсы дысцыплін "Міфалогія", "Семіётыка культуры", "Гісторыя сусветнай літаратуры", "Гісторыя беларускай літаратуры", "Гісторыя культуры Антычнасці і Сярэднявечча", "Актуальныя праблемы замежнай літаратуры".
Перакладчыцкі дэбют адбыўся ў 1999 годзе ў "Нашай Ніве". Удзельнічала ў міжнародных перакладчыцкіх семінарах.
У 2015 годзе атрымала прэмію інтэрнэт-часопсіа "ПрайдзіСвет" за лепшы празаічны пераклад года -- раман "Вайзэр Давідзік" Паўла Гюле.