Шумская Ірына Міхайлаўна
Шумская (Хадарэнка) Ірына нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск — беларуская паэтка, празаік, публiцыст, музыказнаўца. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна, потым гімназію № 1 імя Ф. Скарыны. Пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў 1997 г., паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе таксама працавала ў якасці выкладчыка, займаючы пасаду дацэнта. У 2002 г. паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Выпускніца Усходне-Еўрапейскай Школы палітычных даследаванняў пры Радзе Еўропы (2010). Стыпендыстка творчай праграмы “Gaude Polonia” (2010), удзельніца міжнароднага літаратурнага праекта “Dagny” (2011).
З 1989 г. выступае ў рэспубліканскім друку. Па выніках 1998 г. была прызнана лепшым музычным аглядальнікам Беларусі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў “Беларускім дайджэсце” ў ЗША. Некаторыя вершы былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі М. Яцковым і А. Елісеенкавым. Перакладае з польскай і рускай мовы. Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, нямецкую мовы.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2011 года.
Персанальная старонка Ірыны Хадарэнка
Вершы Ірыны Хадарэнка ў газеце «Новы Час»
Вершы Ірыны Хадарэнка на нацыянальным паэтычным партале
Бібліяграфія
“Лабірынты душы” (“Першацвет”, 1996) – кніга паэзіі;
“Чорная ружа” (“Мастацкая літаратура”, 1998) – кніга паэзіі;
“Танцы на шкле”, (“Белы вецер”, 1999) – кніга паэзіі і прозы;
“Музыкальное творчество как социокультурное явление” (“Изд-во БНТУ”, 2006) – манаграфія;
“Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння” (“Медысонт”, 2011) – манаграфія.
Падборкі вершаў і апавяданняў:
“Вясёлка” - № 3 (1989) № 2(1990);
“Пралеска” - № 9 (1994);
“Першацвет” - № 5, 10 (1993), № 4, 12 (1994), № 4, 8, 12 (1995), № 1, 3, 7, 9 (1996);
“Маладосць” - № 6 (1993), № 3 (1995);
“Знамя юности” - № 48, 72, 104, 124 (1994);
“Чырвоная змена” - № 98, 130 (1993), № 26, 33, 38 (1995);
“Сталiца” - № 27 (1995);
“Настаўніцкая газета” - № 79 (1994);
“Літаратура і мастацтва” - № 9 (1994);
“Беларускі дайджэст” (ЗША) - № 2 (1994);
“Народная газета” - № 60 (1994), № 65 (1995);
“Культура” - № 44, 46 (1995), № 3, 4, 19, 20, 36, 37 (1996);
“Беларуская думка” - № 12 (1995);
“Крыніца” - № 8 (1996);
“Народная воля” - № 87 (1999);
“Роднае слова” – № 5, 8 (2005), № 12 (2010);
“Літаратурная Беларусь” - № 6 (34), 10 (38) (2009);
“Верасень” - № 4 (2011);
“Дзеяслоў” - № 53 (2011) і інш.