Шталенкова Ксенія Іллінічна

Шталенкова Ксенія Іллінічна

Ксенія Шталенкова

Шталенкова Ксенія Іллінічна

Празаік, дызайнерка, даследчыца візуальнай культуры.

Дата нараджэння: 23 жніўня 1992 г.

Месца нараджэння: г. Мінск, Беларусь.


АДУКАЦЫЯ

МА (2017) ЕГУ, сацыялогія, праграма «Культурныя даследаванні», спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні».

Дысертацыя: «Трансфармацыя нацыянальных наратываў у дызайне беларускіх грошай (1991−2016 г.)».

ВА (2015) ЕГУ, дызайн, праграма «Візуальны дызайн і медыя».

Дыпломная праца: «Распрацоўка буктрэйлераў да рамана “Адваротны бок люстра”».

Дадатковая нефармальная адукацыя (2017; 2014) «Школа маладога пісьменніка» пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», крэатыўнае пісьменства.

Кароткая проза, раманістыка, куратар Рублеўская, Л. І.


МЕСЦА ПРАЦЫ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, асістэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, дактарантка накірунку «Філасофія» (001127, вул. Савічаўс 17, Вільнюс, Літва).

Філасофска-культуралагічны часопіс «Topos», навуковы сакратар (001127, вул. Савічаўс 17, Вільнюс, Літва).

Адукацыйны цэнтр «Прапілеі», выкладчыца накірунку «эсэ» (220035, вул. Чэхава 3, Мінск, Беларусь).


ВАЛОДАННЕ МОВАМІ

Беларуская, руская — родныя.

Англійская — прафесійнае валоданне.

Літоўская, нямецкая — прасунуты ўзровень.


ТВОРЧАСЦЬ

Снежань 2017 г. — Раман «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» (Мінск: «Кнігазбор», у межах праекта «Школа маладога пісьменніка: Другі год 2016-2017», куратар і рэдактар Рублеўская, Л. І.).

Трылогія «Адваротны бок люстра» (Мінск: «Логвінаў», 2012; «Мастацкая літаратура», 2016):

Верасень 2017 г. — Нацыянальная літаратурная прэмія, фіналістка (Мінск, Беларусь),

Ліпень 2017 г. — Літаратурны конкурс «Новая дзіцячая кніга», лонг-ліст (Масква, Расія),

Красавік 2017 г. — Літаратурная прэмія імя Цёткі, фіналістка (Мінск, Беларусь),

Кастрычнік 2013 г. — Літаратурны конкурс «Экслібрыс імя Янкі Маўра», фіналістка (Мінск, Беларусь),

Сакавік 2013 г. — Літаратурная прэмія «Дэбют імя Максіма Багдановіча», II месца,

Красавік 2012 г. — першая публікацыя ўрыўка з рамана ў часопісе «Бярозка».

З 2015 г. — сацыяльны актывізм, звязаны з развіццём інклюзіўнага грамадства (у тым ліку ўдзел у праекце ААН #ІнклюзіўнаяБеларусь у 2017 г. і арганізацыя і мадэрацыя інклюзіўнага семінара «Адукацыя vs. межы» у 2018 г.)

З 2014 г. — удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях і семінарах, прысвечаных даследаванням па гісторыі дызайна, візуальнай сацыялогіі, беларусістыцы.

З 2013 г. — удзел у міжнародных круглых сталах, воркшопах і канферэнцыях, прысвечаных літаратуры для падлеткаў і маладых дарослых.

З 2012 г. — удзел у міжнародных конкурсах па графічным дызайне і сумесных выставах маладых дызайнераў і мастакоў (у тым ліку — фіналістка міжнароднага конкурса «Дызайн Дэбют 2015» з аўтарскім праектам дызайна кнігі «Адваротны бок люстра» і промапрадукцыі да яе).

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс