Трацяк Янка
Янка Трацяк (cапр. Траццяк Іван Іванавіч) нарадзіўся 17 сакавіка 1956 года ў в. Труханава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, працаваў выпрабавальнікам-кіроўцам на Мінскім трактарным заводзе. Пазней скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам.
Ад 1991 года -- на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы. Кандыдат культуралогіі (2000), дацэнт культуралогіі (2003). Цяпер -- дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ.
Як навуковец з'яўляецца аўтарам 150 публікацый на тэмы гісторыі беларускай культуры, гісторыі рэлігіі і канфесійнага руху, турыстыкі, у тым ліку манаграфіі "Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі" (Гродна, 2013), і трох навучальных дапаможнікаў: "Біблія ў кантэксце беларускай культуры" (Гродна, 2003), "Уводзіны ў турызм" (Гродна, 2011), "Культурны турызм..." (Гродна, 2014).
Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія
Кнігі
Партрэты ў інтэр'еры Гародні: пародыі, эпіграмы. Гродна, 2013.
Саветы: Раман-хроніка. Гродна, 2015.