Трацяк Янка (Іван Іванавіч)

Трацяк Янка (Іван Іванавіч)

Трацяк Янка (Іван Іванавіч)

Трацяк Янка (Іван Іванавіч)

Пісьменнік, навуковец, выкладчык.

Янка Трацяк нарадзіўся 17 сакавіка 1956 года ў в. Труханава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, працаваў выпрабавальнікам-кіроўцам на Мінскім трактарным заводзе. Пазней скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам.

Ад 1991 года -- на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы. Кандыдат культуралогіі (2000), дацэнт культуралогіі (2003). Цяпер -- дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ.

Як навуковец з'яўляецца аўтарам 150 публікацый на тэмы гісторыі беларускай культуры, гісторыі рэлігіі і канфесійнага руху, турыстыкі, у тым ліку манаграфіі "Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі" (Гродна, 2013), і трох навучальных дапаможнікаў: "Біблія ў кантэксце беларускай культуры" (Гродна, 2003), "Уводзіны ў турызм" (Гродна, 2011), "Культурны турызм..." (Гродна, 2014).

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія

Кнігі

Партрэты ў інтэр'еры Гародні: пародыі, эпіграмы. Гродна, 2013.

Саветы: Раман-хроніка. Гродна, 2015.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс