Цвірка Канстанцін Аляксеевіч

Цвірка Канстанцін Аляксеевіч

Цвірка Канстанцін Аляксеевіч

Цвірка Канстанцін Аляксеевіч

Нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г.

Першы артыкул у рэспубліканскім друку з'явіўся ў 1951 г., першы верш - у 1953 г.

Прыняў удзел у напісанні кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). 

Бібліяграфія

«Такія сэрцы ў нас». Зборнік вершаў. 1959 г.

«Бягуць раўчукі». Зборнік вершаў. 1962 г.

«Зайчыкаў хлеб». Кніга вершаў і казак для дзяцей. 1966 г.

«Чарназём». Зборнік вершаў. 1967 г.

«Дарункі лесу». Кніга вершаў і казак для дзяцей. 1969 г.

«Дарога ў сто год». Мастацкі нарыс. 1974 г.

«Каласы». Зборнік вершаў. 1975 г.

«Слова пра Сыракомлю». Манаграфія. 1975 г.

«Вяселле. Абрад». Складальнік. 1978 г.

«Сцежка дадому». Зборнік вершаў. 1980 г.

«Рэха дарог». Зборнік вершаў. 1982 г.

«Хат вячысты дар». Вершы і паэма. 1982 г.

«Той курган векавечны». Мастацкі нарыс. 1985 г.

«Як Алесь згубіўся ў лесе». Кніга вершаў і казак для дзяцей. 1986 г.

«Зялёная Дуброва». Зборнік вершаў. 1987 г.

«Лодка долі тваёй». Зборнік вершаў. 1988 г.

«Добрыя суседзі». Кніга вершаў і казак для дзяцей. 1988 г.

«Наваградскі замак». Складальнік зборніка твораў Я.Чачота. 1989 г.