Васько Уладзімір Гаўрылавіч
Васько Уладзімір Гаўрылавіч нарадзіўся 2 студзеня 1937 г. у в. Ліпічанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Аўтар зборнікаў вершаў «Прасветленасць» (1981), «На схілах берагоў» (1997).
Васько Уладзімір Гаўрылавіч нарадзіўся 2 студзеня 1937 г. у в. Ліпічанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. Скончыў Орлеўскую СШ, Гродзенскі педагагічны інстытут. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам сярэдняйшколы ў Дзятлаўскім раёне, у Дзятлаўскай і Лідскай раённых газетах. Жыве ў Лідзе. Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Аўтар зборнікаў вершаў «Прасветленасць» (1981), «На схілах берагоў» (1997). Рэкамендаваны ў СБП Юркам Голубам, Станіславам Суднікам і Аляксеем Пяткевічам.